be
pdf

Наша слова.pdf 194 / 2025

Другі дзень Свята беларускага пісьменства пачаўся ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з прэзентацыі трох кніг: "Лідскі край: з любоўю і назаўжды", "Край наш вольны, край любімы", "З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі". Вядучыя беларускія выдавецтвы "Беларусь", "Мастацкая літаратура" і Выдавецкі дом "Звязда" выпусцілі іх у свет. Кнігі расказваюць пра гісторыю і сучаснасць Лідчыны, яе славутасці, пра пісьменнікаў, якія звязаны лёсам з Лідскім краем. Варта адзначыць, што два першыя, названыя вышэй, зборнікі выйшлі пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Над стварэннем кніг працавалі не толькі выдавецтвы, але і лідская каманда. Кніга "Лідскі край: з любоўю і назаўжды" - выданне накшталт сямейнага альбома, у якім кожны знойдзе блізкае і роднае для сябе. Кніга выйшла на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Яна можа стаць добрым падарункам беларусам і гасцям з замежжа. Кніга "Край наш вольны, край любімы" паказала, наколькі багатая Лідчына на таленты - пісьменнікаў, паэтаў, творцаў. А выданне "З Міхасём і Міхалінкай..." стала цудоўным падарункам для нашых першакласнікаў. - Яшчэ раз хачу шчыра падзякаваць Прэзідэнту нашай краіны за тую падтрымку і рашэнні, дзякуючы якім наш горад змог стаць цэнтрам значных падзей, - сказаў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-09-17
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org