- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 верасня чатыры маладыя даследніцы з Германіі атрымалі прэмію "Для жанчын у навуцы" за 2025 год. Гэтая прэмія прысуджаецца Камісіяй ЮНЭСКА, арганізацыяй “Das Deutsche Humboldt-Netzwerke.V.” і “Фондам L'Orеal” маладым жанчынам-навукоўцам за выбітныя дасягненні ў навуцы. Асаблівасць гэтага года заключа- ецца ў тым, што ўсе чатыры лаўрэаткі прыехалі ў Германію з-за мяжы, каб займацца навуковай працай. Прэмію атрымалі доктар Кейсі Пакуола (Юліхскі даследчыцэнтр), доктар Рана Хусейн Алі (Франкфурцкі ўніверсітэт), доктар Ліне Мурадзі (Мюнстарскі ўніверсітэт) і доктарЦзін’юаньСюй (Тэхналагічныінстытут Карлсруэ). Памер прэміі складае 25 тысяч еўра для кожнага лаўрэата. На сённяшні дзень гэтую прэстыжную ўзнагароду атрымалі больш 50 маладых жанчын-навукоўцаў Германіі. Фонд L'Orеal іЮНЭСКАўжоз 1998 года займаюцца прасоўваннем выбітных жанчын у навуцы, адпаведна з дэвізам "Свет мае патрэбуў навуцы, а навукамаепатрэбу ў жанчынах". Дзякуючы праграме "Для жанчын у навуцы", якая з 2007 года рэалізуецца ў тымлікуі ў Германіі, падтрымку атрымалі ўжо 4400 жанчын-навукоўцаў па ўсім свеце - сярод іх сем будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.