- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нават і не верыцца, што гістарычна-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь можа таксама актыўна ўжывацца! Так, менавіта, ужывацца! Цэлы фестываль нават прыдумалі! І гэта непадалёку ад горада Ліды. У бліжайшым ад яго гарадскім пасёлку Воранава! А раней жа гэта быў і Лідскі павет! Аб чым я? Ды пра беларускую смакату! Пра наш беларускі хлеб! Пра бульбачку. І не проста пра бульбу, а пра стравы, якія вырабляюцца з яе. Якія толькі ні ствараюцца смачныя шэдэўры рукамі гаспадынь! І клёцкі, і бабка, і... вядома, ДРАНІКІ! Зафіксавана аж 235 народных рэцэптаў і сабраны яны ў 66 раёнах Беларусі. Дранікі лічаць адной з найвядомейшых беларускіх нацыянальных страў. І 15 траўня 2022 года Рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла рашэнне аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўна-сцей Беларусі традыцыі выпякання бабкі, дранікаў і таркаванкі з цёртай бульбы. Такім чынам, дранікі афіцыйна атрымалі статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці. 27 верасня ў Воранаве прайшоў бульба-фэст "Воранаўскі дранік". Дэгустацыі, конкурсы, забавы, выступленні артыстаў, жарты... На любы густ... Зарадзіцца пазітыўным настроем змаглі ўсе: ад малога да старога... Сяльгаспрадпрыемствы раёна прадставілі разнастайнасць страў з бульбы. На падворку "Байк-дранік" гатавалі дранікі мужчыны-байкеры. Паўдзельнічаць у майстар-класах па прыгатаванні дранікаў і страў з бульбы запрашалі на пляцоўках "Дранік-гаспадар" і "Дранік са смакам традыцый".