- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новым старшынём Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ абраны Леанід Аўтухоў. 15 сьнежня ў Віцебску праходзіла абласная справаздачна-выбарная канфэрэнцыя партыі БНФ. Удзельнікі канфэрэнцыі заслухалі справаздачу старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Кастуся Смолікава, які распавёў пра дзейнасьць арганізацыі цягам апошніх двух гадоў, праведзеныя кампаніі, стан рэгіянальных арганізацыяў партыі, удзел у выбарчых кампаніях і кампаніі па назіранню “За справядлівыя выбары 2012”. У дыскусіі, што разгарэлася пасьля выступу спадара Смолікава, абмяркоўвалася тэма ўдзелу ў выбарах, закраналіся праблемы зьмяншэньня колькасьці сяброў партыі і павышэння ўплыву яе на грамадзтва. Абласная канфэрэнцыя абрала новае партыйнае кіраўніцтва. У склад рады абласной арганізацыі партыі ўвайшло 9 сяброў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Новым абласным кіраўніком БНФ быў абраны Леанід Аўтухоў.