- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы трымаеце ў руках выданне, якое стала вынікам вандровак, праведзеных ініцыятыўнымі групамі моладзі з Брэста, Пінска і Лунінеччыны. Тут сабраны звесткі пераважна краязнаўчага і этнаграфічнага характару. У аснову стварэння брашуры мы паклалі ідэю захавання звестак ад першых асоб. Легенды, песні і гістарычныя факты былі агучаны старажыламі мястэчак, у якіх пабывалі нашыя экспедыцыі. Праведзеныя вандроўкі мелі на мэце далучыць моладзь да культурнай спадчыны, даць ім магчымасць адчуць подых мінулага праз убачанае і пачутае. Шчыра спадзяемся, што гэта мэта намі дасягнута. Абраныя для вандровак мясціны былі цікавыя гістарычнымі архітэктурнымі помнікамі і традыцыямі. Гэтая брашура не з’яўляецца навуковай працай, але, спадзяемся, што яна будзе карыснай для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Правілы выкарыстаньня