- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Вільні пачалося стварэнне вялікай фрэскі-партрэта беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Як піша LRT.lt, партрэт Бяляцкага будзе глядзець на беларускую амбасаду з фасада прагімназіі Сімона Даўкантаса.
Праект ініцыяваны Міністэрствам замежных спраў Літвы. Ідэю падтрымалі паплечнікі зняволенага праваабаронцы з цэнтра "Вясна". Намалююць мурал мастакі з лабароторыі "Kiaurai sieńs" і калектыву "Gyva Grafika".
Працу над фрэскай плануюць скончыць да серады.
Зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў адным з лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год.