be
pdf

Навіны для Беларусі 05

Дрэздэн па-беларуску: “Офіс за дэмакратычную Беларусь” падтрымлівае ў студэнтаў Дрэздэнскага тэхнічнага універсітэта цікавасць да нашай краіны. Інстытут славістыкі Тэхнічнага універсітэта ў Дрэздэне – гэта месца, дзе пад адным дахам рэпрэзентаваная, бадай, уся славянская цывілізацыя. Акцэнт, аднак, робіцца на рускай, польскай ды чэшскай культурах. Разам з тым усё больш увагі ва універсітэце надаецца тым культурам, якія малавядомыя нават у колах еўрапейскіх славістаў. Сёлета ва універсітэце на працягу семестра праходзіў семінар “Беларуская мова і культура”, у часе якога група з амаль 20 студэнтаў уважліва вывучала ўзаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з іншымі культурамі і мовамі, распаўсюджанымі ў рэгіёне. Кульмінацыяй гэтага семінара стала паездка ў Беларусь на цэлы тыдзень (27 траўня – 3 чэрвеня). Перад паездкай удзельнікі семінара напружана рыхтаваліся да сустрэчы з Беларуссю, вывучаючы яе гісторыю і мову, чытаючы беларускія кніжкі і адкрываючы для сябе скарбы беларускага мастацтва.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Office for a Democratic Belarus
  • Месца выхаду: Brussels
  • Дата выхаду: 2007-06-08
  • Выдавец: Office for a Democratic Belarus
  • Copyright: © 2007 by Office for a Democratic Belarus
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.democraticbelarus.eu Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Office for a Democratic Belarus
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org