Навошта ў Расеі робяць з Каліноўскага Бандэру
2023-02-02 22:27
Пра тое, чаму і каму кіраўнік паўстаньня 1863 года Кастусь Каліноўскі замінае ў сучаснай Расеі, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка расказвае у нашым новым праекце «Гісторыя на Свабодзе».
У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. Для гэтага там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.
Імпульсам для гэтай кампаніі шмат у чым сталі публікацыі гісторыка і журналіста Свабоды Сяргея Абламейкі, у тым ліку, ягоная кніга «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Пра тое, чаму і каму Каліноўскі замінае ў Расеі, Сяргей Абламейка расказвае у інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу на новым YouTube-канале «Гісторыя на Свабодзе».
0:22 – Кім нарадзіўся Каліноўскі – палякам, ліцьвінам ці беларусам
2:20 – Ці не была беларускасьць Каліноўскага вынікам паліттэхналёгіі
4:14 – Адкуль Беларусь узялася ў галовах паўстанцаў
8:36 – Чаму «беларусы» і «Беларусь», а не «ліцьвіны» і не «Літва»
11:07 – Калі Каліноўскі канчаткова прыняў рашэньне, што яго народ і краіна будуць называцца беларусамі і Беларусьсю.
11:42 – Як ў 1989 годзе ў Літве быў знойдзены і схаваны асабісты архіў Каліноўскага
15:20 – Чаму ў Расеі зноў узяліся за дыскрэдытацыю Каліноўскага? У чым памылка расейскай прапаганды?
19:23 – Ці можна назваць Каліноўскага беларускім Бандэрам
21:49 – Ці сапраўды ЗША навязваюць Беларусі Каліноўскага ў якасьці нацыянальнага героя
24:38 – Хто зьяўляецца першым у гісторыі беларускім палітыкам
Слухаць гутаркі пра гісторыю вы таксама можаце і на ўсіх папулярных падкаст-плятформах.