en

Навумчык Сяргей

Навумчык Сяргей

Сяргей Навумчык - нарадзіўся 15 сьнежня 1961 году ў Паставах (Віцебская вобласьць). Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, уваходзіў у склад парлямэнцкай апазыцыі БНФ. З 1996 – у палітычнай эміграцыі. Аўтар шэрагу кніг на тэму найноўшай гісторыі Беларусі, ляўрэат літаратурнай прэміі Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

Навумчык Сяргей :: Publications

epub pdf

Дзевяноста шосты


Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту...… More

epub pdf

Дзевяноста трэці


Навумчык Сяргей

У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя...… More

epub pdf

Дзевяноста другі


Навумчык Сяргей

У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя...… More

epub pdf

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка
Навумчык Сяргей

Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай...… More

pdf epub

Дзевяноста чацьвёрты


Навумчык Сяргей

Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй...… More

epub pdf

Дзевяноста пяты


Навумчык Сяргей

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай...… More

pdf

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка
Навумчык Сяргей

«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне...… More

pdf

Дэпутаты незалежнасьці


Пазьняк Зянон, Навумчык Сяргей

Зборнік артыкулаў аб падзеях беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў пачатку 90-х гадоў, аб здабыцьці незалежнасьці ў жніўні 1991 г., аб палітыцы і дзеяньнях дэпутатаў Апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990-9.01.1996). Кніга пасьвечана ХХ-годдзю незалежнасьці Беларусі. Выданьне разьлічанае...… More

pdf

Сем гадоў Адраджэньня

альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)
Навумчык Сяргей

Ад падзеяў, якія апісаныя ў кнізе, прайшло больш за дзесяць гадоў – мінімальна неабходны тэрмін, каб можна было ня толькі падаваць фактуру, але падыйсьці да пэўнай ступені аналізу. Аўтар кнігі – жывы ўдзельнік векапомных падзеяў найноўшае гісторыі Беларусі: утварэньне Беларускага Народнага Фронту і абвяшчэньне...… More

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org