Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
2022-12-13 15:36
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2022 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.У намінацыі
«Праваабронца года-2022» у спіс увайшлі:
Уладзімір Лабковіч;
Павел Левінаў;
Наста Лойка.
У намінацыі
«Журналіст года-2022» вылучаныя:
Яўген Атцецкі;
Марына Золатава;
Аксана Колб.
У намінацыі
«Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2022» названыя:
Майстэрня паштовак салідарнасці;
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі;
Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці.
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 20 снежня 2022 года, пачатак а 15 гадзіне.
Трансляцыю глядзіце
на старонцы Дома ў Фэйсбуку.