- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь. — Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца! Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон! — Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу. — А як глядзець будзем? — пытаецца мядзведзь. Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа: — Калі раздзярэш гэты пень лапаю, — значыць, маеш сілу. Тады я з табою буду барукацца.