Не стала выбітнага беларускага філолага і літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
2025-11-07 21:36
Пайшоў з жыцця Вячаслаў Рагойша — даследчык рукапісаў Янкі Купалы, знаўца творчасці Максіма Танка і аўтар галоўнага «Паэтычнага слоўніка» ў Беларусі. Знанага філолага не стала ва ўзросце 83 гадоў. Пра гэта паведамілі знаёмыя навукоўцы.
Вячаслаў Рагойша з’явўляецца настаўнікам не аднога пакалення паэтаў. Словы ўзячнасці і развітання прафесару пішуць: Андрэй Хадановіч, Юрась Дзяшук, ды іншыя творцы.
Вячаслаў Рагойша — аўтар больш за 2000 навуковых публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора, з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій. Яго доктарская дысертацыя «Беларуская паэзія XX стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур» — значнае даследаванне ў беларускай літаратуры.
Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Дзякуйчы Вячаславу Рагойшы у
«Дзікім паляванні караля Стаха» з’явіўся герой па прозвішчу Дубатоўк. Аўтара найвядомага твора
Уладзімір Караткевіч сябраваў з Вячаславам Райгошам, прыйязджаў у Ракаў, дзе нарадзіўся і жыў літаратуразнаўца, і там пазнаёміўся з каларытным мужчынам Дубатоўкам, чыя прозвішча потым трапіла ў аповесць. Пра гэту цікавостку распавядаш сябра дасладчыка
Віктар Шніп.
Фота Радыё Свабода