- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ілюстраваная дзіцячая кніга выйшла ў межах грамадскай кампаніі «Годна».
180 унікальных загадак-рыфмаванак і добрыя малюнкі дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з беларускім жывёльным і раслінным светам.
Аўтарам вершаваных загадак выступіў вядомы беларускі блюзавы музыкант і паэт Юрый Несцярэнка. Складальнікі кнігі зрабілі прадукт арыентаваны на сучасных беларускіх дзетак. Простую зразумелую мову тэкстаў дапаўняюць стылёвыя ілюстрацыі. Мастак праекта імкнуўся выяўляць «герояў» кнігі так, каб зацікавіць маленькіх чытачоў і дапамагчы ім арыентавацца ў жывой прыродзе роднага краю.