Чэслаў Мілаш — нашчадак ВКЛ і вялікі паэт свабоды


Нобелеўскі лаўрэат, адзін з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя, а таксама блізкі да беларусаў па ідэях і светаадчуванні: біяграфія Чэслава Мілаша ў новым выпуску на канале CHADANOVIČ.

«Найвялікшай пагрозай для Мілаша была Расія і Расійская імперыя, як бы яна ні называлася ў розныя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. У сваім знакамітым аўтабіяграфічным эсэ «Родная Еўропа» Чэслаў Мілаш дзеліць людзей на дзве катэгорыі: тых, хто разумеюць Расію, і тых, хто яе не разумее, адносячы сябе, зразумела, да першай», – распавядае паэт Андрэй Хадановіч.

Таксама з выпуска вы даведаецеся:

чаму Мілаш лічыў сябе літвінам і нашчадкам ВКЛ;
як выглядае Ворша ў адным з вершаў аўтара;
як уплывала Расійская імперыя на жыццё паэта;
як Мілаш збег з акупаванай Сталіным Вільні ва акупаваную Гітлерам Варшаву;
чаму свой верш пра Халакост аўтар назваў "Кампа дзі ф’ёры" і прычым тут Джардана Бруна;
як у 1951 годзе Мілаш стаў персонай нон грата ў Польшчы;
чаму пасля вяртання ў Польшчу літаратар селіцца ў Кракаве;
хто перакладаў Мілаша на беларускую мову;
як Мілаш зрабіўся адным з галоўных патронаў міжнароднага фестывалю "Вялікае княства паэзіі", які быў прыдуманы ў Менску.




Крыніца: Будзьма беларусамі!