be

Нюнька Хведар

Нюнька Хведар

Нюнька Хведар (нарадзіўся 6 красавіка 1928 году) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве. Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Гміне Каменка ў Польшчы, ў беднай сялянскай сям’і. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959—1992 гадох — супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вядзе актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. З 1989 году — старшыня Таварыства беларускай культуры Летувы). Сябра прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.

Крыніца: www.be-x-old.wikipedia.org

Нюнька Хведар. Выданьні

Мае ўспаміны
pdf

Мае ўспаміны


Нюнька Хведар

Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org