- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У польскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры сітуацыя, якая cклалася ва ўсходніх ваяводствах пасля 17 верасня 1939 г., называецца савецкай акупацыяй. У беларускай літаратуры наадварот — падзеі 1939 г. бачацца як вызваленне Заходняй Беларусі. У польскай гістарыяграфіі пішацца пра мільёны дэпартаваных палякаў у Сібір і Казахстан, змаганне патрыётаў супраць акупантаў і супрацоўніцтва беларусаў і яўрэяў з савецкай уладай. Калі бліжэй прыгледзецца фактам, гэты просты вобраз моцна ўскладняецца. Асабліва на Беласточчыне відаць, што савецкая ўлада не будавала тут беларускасці, ані не дыскрымінавала палякаў. Разам з Чырвонай Арміяй з усходу прыехала некалькі тысяч камуністаў, камсамольцаў, чэкістаў, юрыстаў, пракурораў і спецыялістаў усялякіх служб, якія абслугоўвалі дзяржаўную інфраструктуру — чыгуначнікаў, тэлеграфістаў, медыкаў, тэхнікаў і інжынераў. Было іх, аднак, надта мала, каб запоўніць усе структуры дзяржаўнага апарату. Неабходным было тады прымаць на працу мясцовых. У савецкіх дакументах, якія захоўваюцца таксама ў архівах Беларусі, можна знайсці дакладныя інфармацыі пра кожнага супрацоўніка савецкага апарату ўлады на Беласточчыне. (М. Мірановіч, Савецкія кадры на Беласточчыне, фрагмэнт)