- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэрмін з савецкага слэнгу — нацмены — вельмі трапна адлюстроўваў адносіны бальшавікоў да нацыянальных меншасцей у расійскай камуністычнай імперыі. Праўда, лёс „нацменаў” быў трохі лепшы за нацдэмаў, але заўсёды былі яны аб’ектам маніпуляцыі. У Польшчы прыдумалі іншы варыянт палітыкі — улады прыкідваліся, што такіх увогуле няма ў краіне нават тады, калі чыноўнікі ў тайных справаздачах пісалі пра мільёны такіх грамадзян. Зараз пасля вайны ў межах Польшчы пражывала пад чатыры мільёны людзей няпольскай нацыянальнасці, што складала 14 працэнтаў насельніцтва краіны. Дзяржаўныя ўлады вырашылі тады, што Польшча мае стаць адзінаэтнічнай краінай і так паспяхова праводзілі сваю палітыку, што ў семідзесятыя гады супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў маглі далажыць партыйнаму кіраўніцтву, што ўсе меншасці складалі толькі паўмільённую групу грамадзян. Праўдападобна гэтая ацэнка была вельмі блізкая да рэальнага стану. (Я. Мірановіч, Нацмены зноў на хвалі, фрагмэнт)