be
pdf

Ніва 12 (2393)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хаця дакладна невядома колькі людзей у свеце адзначае 25 Сакавіка як сваё нацыянальнае свята, але несумненна гэта большасць выхадцаў з Беларусі і знакамітая меншасць грамадзян сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэтую дату лічыць святочным днём таксама пару соцень чалавек на Беласточчыне. Беластоцкія беларусы знаходзяцца ў падобнай сітуацыі, што іх суродзічы ў Беларусі. І тут, і там дзяржава ў такі сам спосаб ставіцца да людзей гэтай нацыянальнасці; і тут, і там люд беларускі хоча служыць іншым народам і іншым культурам. Мы знаходзімся, аднак, у зусім іншым юрыдычным становішчы, чым нашы суродзічы ў Беларусі. Жывем у польскай дзяржаве, якую стварылі палякі для сваіх як духоўных, так і матэрыяльных партэб. За мяжой існуе фармальна незалежная беларуская дзяржава, больш за 80 працэнтаў яе насельніцтва складаюць людзі, якія два гады таму сваю нацыянальнасць назвалі беларускай. Дзяржава, аднак, фактычна служыць рускай нацыі, а тыя ж беларусы робяць усё, каб быць падобнымі на рускіх, сваіх дзяцей вучаць перш за ўсё прыгожа размаўляць на рускай мове. (Я. Мірановіч, Свята свабодных беларусаў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-03-24
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org