- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 Сакавіка як святочны дзень адзначае ў свеце некалькі соцень тысяч чалавек, якія адчуваюць сябе людзьмі беларускай культуры. Найбольш святкуе ў самой Беларусі, у якой ад 13 гадоў гэтая дата з’яўляецца сімвалам імкнення да самастойнасці і незалежнасці краіны. Адзначаюць 25 Сакавіка перш за ўсё тыя грамадзяне рэспублікі, якія не хочуць быць членамі расійскай супольнасці народаў. Свая мова, свая дзяржава, свая зямля, на якой ніхто не прымушае цябе станавіцца тым, кім ты не хочаш быць — гэта мэта кожнага народа. Парадаксальна, у Беларусі такую патрэбу адчувае знакамітая меншасць грамадства. Гісторыя краіны — гэта доўгія стагоддзі, на працягу якіх беларусы на сваёй зямлі вымушаны былі будаваць помнікі сваім каланізатарам, пісаць гімны ў пахвалу захопніцкім генералам. У такіх умовах не вырастае нармальнае грамадства. Ва ўмовах акупацыі фарміруецца нацыя прыстасаванцаў, людзей, якія хочуць неяк пражыць, а пасля ўсяго „людзьмі звацца”. Таму ні ў чым не вінаваты беларускі люд, што не з’яўляецца ён беларускім народам. Яго выхоўвалі — часта жорсткімі метадамі — быць кімсьці іншым. Хацелася б сказаць і болей — хвала гэтаму люду і за тое, што не пераўтварыўся ў рускіх або палякаў ды ўсё яшчэ выдае сотні тысяч патрыётаў. (М. Мірановіч, Свята беларусаў, фрагмэнт)