- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слухаючы выказванні прадстаўнікоў беластоцкага беларускага люду наконт продажу зямлі грамадзянам краін Еўрасаюза заўсёды ў мяне складваецца ўражанне, што замест Радыё Рацыя, ці Радыё Беласток мне памылкова ўключылася Радыё Марыя ксяндза Рыдзыка з Торуні. Нашы сяляне, самаўрадаўцы і дзеячы рашуча заяўляюць, што не будуць прадаваць зямлі немцам, галандцам ці французам. Вакол сотні тысяч гектараў зямлі ляжаць аблогам, а наш бедны мужык баіцца мець за суседа багатага баўэра. Усялякія патрыятычныя словы гучаць хутчэй як фарс, таму што беларускі люд даўно ўжо пакінуў сваю зямлю, эміграваў у Беласток ці іншыя мястэчкі і там расплыўся ў польскім моры, аб чым пераканаўча дакажа перапіс насельніцтва, які адбудзецца сёлетняй вясной. Тым часам пару тысяч багатых фермераў ажывіла б усходнюю сцяну, стварыла б шанц на працу нашым беспрацоўным у мястэчках, паспрыяла б развіццю рынку паслуг і спажыццю. (Я. Мірановіч, Не аддамо свае зямі, мы яе ўжо аддалі, фрагмэнт)