- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Агульна вядома, што пераважная большасць беларусаў з’яўляецца вернікамі праваслаўнага веравызнання, але веравызнанне ніколі не стала для беларусаў тым, чым для палякаў быў і ёсць каталіцызм, для рускіх праваслаўе, а для ўкраінцаў грэкакаталіцызм. Прайшоўшы ў Беластоку ці суседнім Гродне ўсе цэрквы падчас нядзельных багаслужбаў цяжка было б заўважыць, што набажэнствы адбываюцца там для вернікаў беларускай нацыянальнасці. Тое ж самае адносіцца і да Каталіцкага касцёла. Святарскі стан, па ўсялякіх прычынах, не хоча ад імя вернікаў звяртацца да Бога на іх мове. Напэўна ж не думаюць святыя айцы, што беларуская мова — чартоўскае вынаходства. Такое стаўленне да беларускасці каталіцкіх ксяндзоў даволі зразумелае. Каталіцкі касцёл толькі з назвы паўсюдны, бо ў сапраўднасці заўсёды быў нацыянальным і служыў адной нацыі. У міжваенны перыяд каталіцкіх святароў-беларусаў перасялялі куды толькі заўгодна, абы толькі не баламуцілі вернікаў на іх „простай” мове. У 1936 годзе групу такіх ксяндзоў адправілі ў Маньчжурыю. (Я. Мірановіч, Веравызнанне беларусаў і смерць Пілсудскага, фрагмэнт)