- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля падпісання Рыжскага дагавору ў сакавіку 1921 г. больш за два мільёны беларусаў апынулася ў межах Польшчы. Ад пачатку існавання ІІ Рэчы Паспалітай варшаўскія ўлады прытрымліваліся канцэпцыі эндэцкага лагера вырашэння праблем славянскіх меншасцей. Эндэкі бачылі беларусаў як этнаграфічную масу, якая пры адпаведнай палітыцы хутка павінна пераўтварыцца ў нацыянальна свядомых палякаў. Ідэолаг нацыянал-дэмакратаў Раман Дмоўскі асіміляцыю беларусаў бачыў як працэс, які меў адбыцца пры дапамозе школы, культурных устаноў і стварэння перспектывы цывілізацыйнага павышэння. Пра федэралістычныя планы Язэпа Пілсудскага ніхто ўсур’ёз не разважаў. Пілсудскі, хаця пасля 1926 г. меў у сваіх руках поўную ўладу, не памяняў у нічым эндэцкай палітыкі ў адносінах да беларусаў, а праўленне яго палкоўнікаў пасля 1935 г. стала ў карыкатуральны спосаб рэалізаваць планы Дмоўскага. (Я. Мірановіч, Праекты інтэграцыі паўночна-ўсходніх „крэсаў”, фрагмэнт)