be
pdf

Ніва 16 (2397)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ад дзесяці гадоў палітычная вясна ў Беларусі пачынаецца 25 сакавіка. Два тыдні пасля гэтай даты, калі я пабываў у Мінску, вяліся там яшчэ жывыя дыскусіі наконт тактыкі паасобных груповак, якія ў гэты дзень, кожная паасобку, арганізавалі шэсці, мітынгі і дэманстрацыі. Нішто не паказвае, што ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе беларуская апазіцыя выйдзе разам на вуліцу дамагацца хаця б свабоды і дэмакратыі. Нават у гэтай справе няма згоды ці можна выйсці разам з палітычнай канкурэнцыяй, найчасцей з ранейшымі партыйнымі калегамі. Дзеячы падазраюць адзін аднаго ў карумпаванасці, прадажнасці ці гэта заходнім, ці расійска-лукашэнкаўскім спецслужбам. Сярод апазіцыі не відаць аўтарытэтных людзей, якія маглі б пацягнуць за сабой штораз больш фрустраваны натоўп. Няма там нават палітыка накшталт польскага Лепэра, які прыняў бы спробу пераскочыць дэмагогіяй прэзідэнта Лукашэнку. (Я. Мірановіч, Прадвесне ў Беларусі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-04-21
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org