- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ год таму здавалася, што салідарнікі, будучы пры ўладзе, паказалі ўсе магчымыя адмоўныя прыкметы, якімі могуць вылучацца людзі ўлады. Аказалася, што не менш здольныя ў гэтым плане хлопцы Лешка Мілера з Саюза левых дэмакратаў, якія пасля мінулагодніх выбараў неадкладна замянілі каманду Марыяна Кшаклеўскага. Пакуль што не павысілі яшчэ сабе зарплат толькі таму, што ўсе запасы сродкаў забралі папярэднікі. Мілераўцы аднак не апусцілі рук і вельмі паспяхова стварылі сістэму выцягвання дадатковых грошай у выглядзе падаткаў і акцызаў, абмежавалі бюджэтныя выдаткі на сацыяльную ахову грамадства, асвету і культуру. Праўдападобна неўзабаве нанава пачне расці сярэдняя зарплата ў краіне, але нічога такога не заўважаць у сваіх кішэнях грамадзяне. Тым не менш чыноўнікі і палітыкі будуць пераконваць нас, што крызіс скончыўся і людзям жывецца штораз лепш. Як звычайна, будуць абгрунтоўваць усё гэта на аснове сваіх асабістых дасведчанняў. Салідарнікі паводзілі сябе так сама і нават самі паверылі ў тое, што гаварылі. Толькі выбары паказалі ім як вялікае было разыходжанне паміж іх бачаннем свету і тым, што адчувалі грамадзяне. (Я. Мірановіч, Электарат шукае партыі, фрагмэнт)