be
pdf

Ніва 18 (2399)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У днях 18-19 красавіка Жэшаўскі і Люблінскі аддзелы Інстытута нацыянальнай памяці ладзілі ў Красічыне канферэнцыю, прысвечаную Акцыі „Вісла”. Хаця ўжо ўзнікла даволі багатая літаратура аб перасяленні ў 1947 годзе амаль 140 тысяч украінцаў з Жэшаўскага, Люблінскага і Кракаўскага ваяводстваў на паўночна-заходнія землі, аднак тэма надалей выклікае вялікае зацікаўленне палітыкаў і гісторыкаў, а таксама эмоцыі так сярод палякаў, як і ўкраінцаў. У час, калі Украіна стала стратэгічным партнёрам Польшчы, канферэнцыя планавалася як яшчэ адна нагода да гістарычнага яднання абодвух народаў. Разважалася нават прысутнасць прэзідэнтаў Польшчы і Украіны — Аляксандра Кваснеўскага і Леаніда Кучмы, сімвалічныя словы і жэсты ад імя народаў з прашэннем адпушчэння вінаў. Хаця не было прэзідэнтаў, але затое быў ліст ад Аляксандра Кваснеўскага, яго прадстаўнікі, паслы, ваяводы і дзесяткі журналістаў прэсы, радыё і тэлебачання. Калі чытаўся ліст прэзідэнта Кваснеўскага, сярод палякаў часта чулася ціхі смех, асабліва тады, калі аўтар ува ўсіх злачынствах абвінавачваў міфічных камуністаў. Можа такія словы гучалі б натуральна, калі б напісаў іх Лех Валэнса, але калі падпісаўся пад імі былы апаратчык камуністычнай партыі, а пасля старшыня посткамуністычнай сацыял-дэмакратыі, тады і зразумелы смех некаторых гісторыкаў. (Я. Мірановіч, Як яднаюцца палякі і ўкраінцы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-05-05
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org