be
pdf

Ніва 19 (2295)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хаця май у гэтым годзе традыцыйна пачаўся мнагадзённым святкаваннем, аднак першамайскія шэсці не прыцягнулі на вуліцы, так як раней бывала, мільёнаў людзей. Нават у краінах, узніклых на руінах Савецкага Саюза, ад некалькіх гадоў з чырвонымі сцяжкамі выходзяць прыгорбленыя перажытымі гадамі і медалямі ветэраны працы і змагання за сацыялізм. Паводле апытальнікаў, 80 працэнтаў дзяцей у маскоўскіх школах не ведаюць кім быў Ленін, хаця іх бацькі дэкламавалі вершы і спявалі песні пра Ільіча быццам рэлігійныя гімны. У пяцідзесятыя гады, нават у Польшчы, удзел у першамайскіх шэсцях быў патрыятычным абавязкам. Да вёсак прыязджалі грузавікі з лаўкамі і бралі сялян на мітынгі і дэманстрацыі, якія адбываліся ва ўсіх павятовых гарадах. У крамах з’яўляліся тавары, якія звычайна бывалі рэдкасцю на прылаўках. Атмасфера агульнага святкавання ахоплівала ўсе праслойкі грамадства. Ніхто не аспрэчваў сэнсу першамайскіх урачыстасцей. Сродкі масавай інфармацыі паведамлялі пра шэсці ў сталіцах усходніх і заходніх краін, пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў дэманстрацый у дзяржавах, у якіх існавалі некамуністычныя дыктатарскія рэжымы. (Я. Мірановіч, Прызабытыя пралетарскія святы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-05-07
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org