be
pdf

Ніва 20 (2401)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Калі пішу гэты фельетон, у сродках масавай інфармацыі і пры дапамозе плакатаў вядзецца інтэнсіўная прапаганда ў падтрымку двух падобных мерапрыемстваў культурна-рэлігійнага характару — Фестывалю царкоўнай музыкі і Дзён царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы. Ад дваццаці гадоў праводзіўся толькі Фестываль, які арганізаваў дырэктар Дому культуры ў Гайнаўцы, Мікола Бушко, разам са сваімі супрацоўнікамі і ў супрацоўніцтве з царкоўнай адміністрацыяй. За гэты час Фестываль дачакаўся свае легенды, атрымаў ранг найвышэйшай імпрэзы культурнага характару ў Польшчы. За гэтым ішла адпаведная падтрымка з боку Міністэрства культуры і іншых важных дзяржаўных устаноў. Адкрыццё фестывалю прыцягвала журналістаў і палітыкаў, якія звычайна так да праваслаўя, як і царкоўнай музыкі не мелі ніякага дачынення. Аднак хацелі яны паказацца мясцоваму электарату ў прысутнасці праваслаўных іерархаў, таксама заангажаваных у палітыку як іх каталіцкія канкурэнты. (Я. Мірановіч, Кампраметацыя, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-05-19
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org