- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары ў мясцовыя саветы на Беларусі закончыліся. Дэпутацкія крэслы размеркаваныя і занятыя. Як у тэатры — згодна з купленымі заранёў білетамі. Апазіцыя распавядае пра ўціск на сваіх кандыдатаў і фальсіфікацыі. Улада пра выбары гаворыць мала. Ёсць, маўляў, справы важнейшыя. Гэта расійскі газ ды нафта, на якія астранамічна падняліся цэны. Ды яшчэ беларускі цукар, якога рускія не хочуць браць і без падняцця коштаў. А звычайныя грамадзяне вырашаюць свае асабістыя праблемы, стараючыся не ўлазіць ні ў выбарчыя клопаты, ні ў газава-нафтавы канфлікт. І без гэтага ўласных спраў вышэй галавы. Тых спраў, якія, на іх думку, не вырашыць ніхто. Ні збанкрутаваная ўлада, ні так і не набраўшая аўтарытэту апазіцыя. Тое, што грамадзяне расчараваліся ва ўладзе, зразумела і чакана. Зараз ужо стала відавочна нават самаму недасведчанаму чалавеку, што абраны эканамічны курс, які грунтаваўся на аморфных палітычных заявах пра неіснуючую саюзную дзяржаву і аднолькавых коштах на энерганосьбіты па ўсёй яе нявызначанай тэрыторыі, пацярпеў фіяска. І толькі цяпер прыходзіцца пераходзіць на рынкавыя адносіны з усімі краінамі, нават з Расіяй, згубіўшы пятнаццаць гадоў часу, безліч мажлівых эканамічных партнёраў і надзейных палітычных саюзнікаў. І зараз эфектыўна стартануць, маючы на карку эканамічныя санкцыі і палітычныя прэтэнзіі, нашмат цяжэй, чым тады, калі гэта рабілі іншыя ўсходнееўрапейскія суседзі. І хоць рыторыка афіцыйных (...)