- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мінулым тыдні ў Гайнаўцы паявілася інфармацыя, што дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры Ян Карпюк падаў у адстаўку. Раней гарадскія радныя, а праз мясцовыя масмедыі і жыхары Гайнаўкі, даведаліся пра фінансавыя цяжкасці музея, які стаў тады самым вялікім даўжніком Прадпрыемства цеплавой энергетыкі. Калі ўжо даўно абаграваліся офісныя памяшканні ў Гайнаўцы, у музейным будынку было холадна. Бурмістр Гайнаўкі Анатоль Ахрыцюк тлумачыў на гарадской сесіі, што на фінансавыя цяжкасці музея маюць уздзеянне таксама нявырашаныя справы ўласнасці музейных будынкаў. Размовы ў справе ўласнасці паміж прадстаўнікамі Аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры” ў Гайнаўцы і Галоўнага праўлення БГКТ вядуцца ўжо доўгі час і асобы, што сочаць за імі, сталі ўжо сумнявацца ці ўдасца ў хуткім часе вырашыць іх палюбоўна. Разам з новымі весткамі наконт музея паявіліся пытанні без адказу. Паспрабаваў я высветліць іх у размовах з музейнымі ўладамі і людзьмі, звязанымі з дзейнасцю музея. (А. Мароз, Хто зараз кіруе музеем?)