- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Шчасце гэтага фестывалю ў тым, што ён не мяняецца, — сказала мне слухачка з Бельска-Падляшскага пасля праслухання праграмы першага дня сёлетняга фестывалю „Бардаўская восень”. Ці магчыма, каб гэтая стабільнасць была заадно сімптомам стагнацыі мерапрыемства, якое за год адбудзецца пятнаццаты раз? У днях 26-28 кастрычніка прайшоў чатырнаццаты выпуск фестывалю „Бардаўская восень”, які абвяграе сцвярджэнне пра застой. У 1994 годзе частка беларускай моладзі, аб’яднанай у Звязе беларускай моладзі, вырашыла даць шанц слухачам ды выканаўцам пазнаць самае лепшае на беларускай бардаўскай сцэне. Стала гэта напэўна мастацкай альтэрнатывай для існуючага ўжо фестывалю „Басовішча”, хаця, як вядома, у адрозненні да сённяшняга кшталту „Басовішча”, тады яшчэ на абодвух сцэнах выступалі Кася Камоцкая, Сяржук Сокалаў-Воюш ці Віктар Шалкевіч. Цікава, што тады не адбыўся падзел на прыхільнікаў аднаго ці другога фэсту. Проста ўсе, хто з пашанай ставіцца да беларускага слова і ўвогуле з’яў беларускай культуры, ездзілі ахвотна і ў Бельск, і ў Гарадок. (І. Карпюк, Прыстойная восень, фрагмэнт)