- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На ХХІІ „Сустрэчы Зоркі”, што праводзіліся ў чэрвені ў Цэнтры экалагічнай адукацыі ў Семяноўцы, „Ніва” ў гэты раз запрасіла настаўнікаў беларускай мовы. Сабраліся яны пад камандай рэдактаркі „Зоркі” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, каб паразважаць аб поспехах і прапановах для навучання беларускай мовы, актывізуючы найбольш таленавітых і цікаўных жыцця вучняў, якія смела паказваюць сябе ў родным слове і выяўляюць свой дух у мастацтве ды журналістыцы. З плеяды вучняў тых настаўнікаў, якія ўжо шмат гадоў найбольш плённа супрацоўнічаюць з „Сустрэчамі Зоркі”, выраслі ўжо вядомыя і спелыя журналісты, навукоўцы і мастакі. — Пасля кожных апошніх сустрэч відаць, як яны паўплывалі на прысутную на іх моладзь, — сказала Валянціна Бабулевіч. Гэтая вопытная настаўніца бельскай „тройкі” ад пачатку супрацоўнічае пры арганізацыі „Сустрэч Зоркі”. — Яны, папрацаваўшы на гэтых практычных згуртаваннях, набіраюць адвагі і імпэту, сур’ёзна бяруцца за праекты, рэалізуюць свае задумы і відаць простым вокам, што сталі яны іншымі людзьмі. Сустрэча пасля сур’ёзных перамоў удзень вечарамі нагадвала праграму ўсіх удзельнікаў кожнага згуртавання — адбываўся імправізаваны паказ найлепшых нумароў, падрыхтаваных групамі. Гэта былі і песні (рэй вялі Алег Кабзар і Аліна Ваўранюк), і фрагменты прадстаўленняў, і самыя трапныя бонмоты, — уся праграма ўспрынялася настаўнікамі і іх гасцямі з вялікай радасцю, бо як і ў час усіх сустрэч выступоўцы... (М. Лукша, Настаўнікі з „Зоркай”, фрагмэнт)