- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Таямінца заключаецца ў тым, як скласці колеры адзін з адным, — гаварыў у фільме „Ikona na drogę” прызнаны ва ўсім свеце мастак з Валіл Лявон Тарасэвіч. Гэты дакумент прэзентаваўся ў палове мінулага тыдня на Беласточчыне — у беластоцкай Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі і праз дзень — у Гарадку. На абедзвюх сустрэчах прынялі ўдзел аўтары фільма працягласцю ў 46 хвілін Ружа Фабіяноўская і Славамір Мальхарак, — нядаўна гэтыя дукументалісты сталі славутымі дзякуючы прадукцыі „Co się stało z naszym zjazdem”, прысвечанай першаму з’езду дэлегатаў незалежнага прафсаюза „Салідарнасць”. „Ікона на дарогу” ў сваю чаргу гэта аповед пра мастака, якога сябры завуць проста Лёнікам. Расказваюць пра яго м.інш. крытыкі мастацтва Ёля Голя і Мілада Слізінская. Сам мастак дзеліцца таксама рэфлексіямі. Можам паглядзець ягоныя працы ад варшаўскай галерэі „Захэнта” праз Стары Бровар у Познані да вежы ў італьянскай Гарыцы, гатычнага касцёла ў Любеку і падземнай аўтастаянкі ў Мілане, але і яго самога хоць бы ў час уручання яму Вялікай узнагароды польскай культуры. Прадзюсерам фільма з’яўляецца Цэнтр сучаснага мастацтва Уяздоўскага замка ў Варшаве. (М. Лукша і М. Халадоўскі, Лёніку ікона на шлях, фрагмэнт)