- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні калядна-навагодніх ці навагодне-калядных (каму ў якой паслядоўнасці) святаў найменш хочацца з кімсьці, альбо чымсьці палемізаваць і дыскутаваць. Бо нішто так не стамляе як бессэнсоўныя спрэчкі. Асабліва, калі гутарка ідзе пра канфесійныя справы, пытанні веры і „правільнасці” практыкі. А між тым такія высвятленні даволі частыя як у побытавым жыцці, так і ў асяродках інтэлігенцыі, сярод людзей, якія лічаць сябе перакананымі вернікамі і нават сярод тых, для каго рэлігія — толькі „опіум для народа”. На жаль, пры ўсіх прыгожых міфах нашай нібыта спрадвечнай талерантнасці і верацярпімасці, рэальнасць найчасцей зусім іншая. Куды лягчэй вынесці вырак іншаму, чым разабрацца ў сабе. Куды лягчэй даць катэгарычную ацэнку пэўнай канфесійнай з’яве і яе прадстаўнікам, чым пастарацца разабрацца ў іх сутнасці, плюсах і мінусах, акалічнасцях існавання. (У. Хільмановіч, Шанц на адраджэнне, фрагмэнт)