- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінуў яшчэ адзін год. Аматары гучных назваў ужо ахарактарызавалі яго як год сусветнага фінансавага крызісу. Кажуць, што высакосныя гады больш за усё нясуць бяды. Прынамсі, так сцвярджаюць сухія статыстыкі. Можа яно і праўда, што менавіта высакосныя гады больш праблемныя, і надзеі на лепшае трэба ўскладаць на невысакосныя. Ды толькі тая праўда не для Беларусі. Бо ў нас, ужо трыста гадоў запар, калі ацэньваць аб’ёмам бед і здрады, што ні год — то абавязкова высакосны (за вельмі рэдкім выключэннем). Так што нам, беларусам, ужо можна было і прывыкнуць да праблем агульнанацыянальнага характару. Ды многія ўжо і прызвычаіліся. Таму, хіба, падымаючы 31 снежня ў 12 гадзін кілішак у гонар прыходу Новага года, людзі жадаюць сабе і блізкім асабістых поспехаў, спадзяюцца толькі на сябе, і аніяк уласныя ўдачы не звязваюць са сваёй дзяржавай. Неяк вельмі па-беларуску атрымліваецца — дзяржава жыве сама па сабе, а людзі — самі па сабе. (В. Сазонаў, З надзеямі на лепшае, фрагмэнт)