be
pdf

Ніва 2009/06 (2752)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На 2009 год мы тое, чаго хацелі, тое і дасталі. У рамках пошукаў ашчаднасцей у ведамствах грошы на дзейнасць меншасных арганізацый у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі не будуць скарачацца, — гарантваў „Ніве” дырэктар дэпартамента веравызнанняў і нацыянальных меншасцей Юзаф Ружанскі пасля сустрэчы з прадстаўнікамі меншасных арганізацый Падляшскага ваяводства. Як ён паінфармаваў, на патрэбы ўсіх гэтых арганізацый ёсць рэзерв у бюджэце на 45 працэнтаў меншы, чым яны спадзяваліся. Так вось грошай мае хапіць на 493 праекты, сярод іх найбольш на праекты пададзеныя нямецкай (109) і беларускай (63) меншасцямі. У параўнанні з мінулым годам кожная меншасная арганізацыя прымушана была абмежаваць свае патрэбы, і то адносна 2008 года, які ў параўнанні нават з папярэднім годам быў годам адмаўленняў. Штогадовае спатканне з меншасцямі ў ваяводы (першае такое было некалькі месяцаў таму таксама ў падляшскага маршалка) пачаў ваявода Мацей Жыўна ад уручэння — як сам гэта назваў — падкупнога. Кожнай з каля трыццаці прыбылых асоб дасталася торба з аўтаручкай, нататнікам і кубкам, на якім словы „Падляшскае ваяводства” запісаны на мовах нацыянальнасцей, пражываючых у гэтым рэгіёне. (М. Халадоўскі, Сустрэча з „падкупным”, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-02-08
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org