- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Змаганне суправаджае чалавечае жыццё. Гэта змаганне паміж любоўю і самалюбствам. Любоў у адступленні. Мой жыццёвы досвед падказвае, што хрысціяне асабліва думаюць пра Бога толькі, у прынцыпе, двойчы ў год: у Ражджаство і Вялікдзень. Ну, і, вядома, калі здарыцца нейкае няшчасце ў найбліжэйшым акружэнні, паводле народнай мудрасці: „Калі трывога, то да Бога”. Факт — слова „Бог” людзі ўжываюць штодзённа, забываючы, што Свяшчэннае Пісанне забараняе ўжываць яго „всуе” — дарэмна. Але ёсць людзі, якія Богу прысвячаюць вялікую долю свайго жыцця. Па-мойму, прызванне, гэта перакананне, што трэба трымацца нейкага акрэсленага ладу жыцця. Бог у сваёй вялікай дабрыні дае людзям мноства дароў, напрыклад, сілу, здароўе, мудрасць. Чалавек быў першым адлюстраваннем Бога. Нашы істоты Бог стварыў на свой вобраз і падабенства і вызначыў кожнаму чалавеку нейкае даручэнне, місію. Кожны чалавек мае нейкі Божы дар, які нас радуе, які трэба берагчы і памнажаць — дзякуючы такім чынам Богу — раздзяляючы яго з іншымі. (М. Мінцэвіч, Следам прызвання, фрагмэнт)