- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009” 20 траўня адкрыў маршалак Падляшскага ваяводства Яраслаў Дважанскі, а чатыры дні пазней закрыў яго дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко. Паміж іхнымі двума сказамі змясціліся не толькі багацце царкоўнай музыкі, але перш за ўсё пачуцці ўсіх, якія хаця б на момант наведалі канцэртныя залы. Магутныя гукі разносіліся ў евангеліцка-аўгсбургскіх касцёлах Варшавы і Венграва, харысты прэзентаваліся ў Мар’яцкім касцёле ды ў айцоў францысканцаў у Крававе, два дні харамі захапляліся таксама жыхары і турысты ў Белавежы, дзе паралельна з фестывалем у мясцовым каталіцкім касцёле прайшлі Дні духоўнай музыкі. Усе хары канчаткова з’язджаліся ў Падляшскую оперу і філармонію, дзе чакалі іх журы і верная публіка. — Девушки, прекрасно! — захапляліся канцэртам жанчыны, пакідаючы Падляшскую філармонію і оперу пасля першага дня конкурснага праслухоўвання хароў. Ляпалі па плячах, гладзілі па валасах, а дзяўчаткам цяклі слёзы. (І. Карпюк, Праспяваць малітву, фрагмэнт)