- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чыжоўская гміна ў час апошняга перапісу насельніцтва апынулася на першым месцы па адсотку насельніцтва беларускай нацыянальнасці. Ажно больш за 80% жыхароў гэтай гміны свядома назвалі сябе беларусамі. На апошніх самаўрадавых выбарах жыхары Чыжоўскай гміны паставілі на кандыдатаў ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, якія ўзялі ўсе 15 месцаў у Радзе гміны, а войтам чарговы раз стаў Юрый Васілюк, які таксама балаціраваўся ад Беларускага камітэта. Радныя Чыжоўскай гміны 24 верасня аднагалосна прынялі пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах паміж мясцовым насельніцтвам і гміннымі чыноўнікамі. — Увядзенне пад галасаванне праекта пастановы аб дапаможнай беларускай мове было маёй ініцыятывай. Спадзяюся, што дзякуючы гэтаму наша гміна будзе магла разлічваць на атрыманне большых сродкаў на рэалізацыю культурных і адукацыйных праграм, — кажа войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк. (А. Мароз, Гміна Чыжы — па-беларуску, фрагмэнт)