be
pdf

Ніва 2009/43 (2789)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю будзе падпісана ў канцы лістапада, пасля дваццатага, — паінфармаваў „Ніву” ў час эканамічнага форуму „Добрасуседства” ў Седльцах першы віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка. — У Варшаву прыедзе наш міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Пасля працэдура ўступлення дамовы ў сілу, як звычайна ў такіх выпадках, зойме два-тры месяцы. На маю думку, людзі змогуць пакарыстацца гэтай дамовай толькі пасля Новага года. Дзень раней (13 кастрычніка) у Беластоку, на запрашэнне шэфа падляшскіх структур Грамадзянскай платформы, прабываў польскі віцэ-міністр замежных спраў Ян Баркоўскі. Прадставіў ён спісак мясцовасцей, якія з польскага боку апынуцца ў зоне ахопленай палёгкамі ў перасяканні мяжы. Агулам іх ёсць 1941, з чаго на Падляшшы — 1265, апошнія ў Люблінскім і Мазавецкім ваяводствах. Прынята — згодна з распараджэннем Еўрапарламента з 2006 г. — што абшар, у якім будзе адбывацца малы рух ахопіць па абодвух баках 30 кіламетраў „плюс”... (М. Халадоўскі, Тысяча дзевяцьсот сорак адна, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-10-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org