be
pdf

Ніва 2010/1 (2799)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

З’езд-опера. Пралог (Andante). 20 снежня 2009 года ў Беластоку адбыўся XVI з’езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Мерапрыемства адкрыў старшыня Галоўнага праўлення Ян Сычэўскі. Пасля кароткіх уводзін наконт сітуацыі Таварыства старшыня прадставіў гасцей з’езду. Мерапрыемства ўдастоілі дэпутат Сейма Рэчы Паспалітай Яўген Чыквін, прадстаўнік беластоцкага праваслаўнага архіепіскапа Якава а. Рыгор Місіюк, прадстаўнік амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы Васіль Чэрнік, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры РБ Ірына Лемцюгова, генконсул РБ у Беластоку Міхал Аляксейчык i консул Тацяна Мікалаёнак, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама прафесар Ігар Жук, дырэктар Цэнтра культуры Беларусі Аляксандр Карачун i іншыя прадстаўнікі дзяржаўных беларускіх устаноў з Беларусі i Польшчы. 3 польскіх чыноў з’явіўся ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы па справах нацыянальных меншасцей Мацей Тэфельскі, a рознамаштабныя мясцовыя самакіраванні Беласточчыны прадстаўлялі толькі Вольга Рыгаровіч i Раіса Раецкая — войты гмін Гайнаўка i Бельск-Падляшскі. Ян Сычэўскі паінфармаваў, што на з’езд прыехала 44 з ліку 57 выбраных дэлегатаў, што абазначае легітымнасць з’езду.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-01-03
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org