- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Архімандырыт Гаўрыіл, пакуль трапіў на сустрэчу ў беластоцкую „чацвёрку”, вымушанны быў пераадолець сакавіцкія стыхіі: снегапад, імглу, галалёдзіцу, з за чаго і спазніўся амаль на гадзіну. Але людзі, якія 5 сакавіка г.г. прыйшлі на сустрэчу і пакорна чакалі героя вечарыны, нават не хацелі слухаць ягоных слоў апраўдання: — Ніц не шкодзі, ойчэ, — пачулася з боку публікі, — добра што хоць цэлы і здаровы даехалі! Клопат пра здароўе невыпадковы, паколькі цягам апошніх дзён а. Гаўрыіл пабываў у шпіталі. Таму многія з сабраных, бачачы яго на ходзе, не хавалі сваёй радасці і ўзрушанасці. Можна сказаць, што архімандрыт прывёў за сабой публіку. Палову ўдзельнікаў вечарыны, арганізаванай асветным таврыствам АБ-БА, складалі старэйшыя жыхары Беластока, у тым ліку ўдзячныя пацыенты, яго прыхільнікі і аднадумцы, сваякі. Іншых, напрыклад спадара Ануфрыя, прывяло сумнае падабенства лёсаў: — Бо я сам выгнаннік, — кажа мой субяседнік, у прыватнасці палітычны ўцякач з Беларусі, — і ён таксама выгнаннік. Дык прыйшоў паслухаць, паглядзець як людзі такіх успрымаюць...