- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Сёлетні Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2010” пачнецца з выдатнага, невыпадковага канцэрта — Вяртаемся да традыцыі, калі фестываль пачынае мінулагодні лаўрэат. Так складаецца, што стала ім адна з самых лепшых у Расіі Дзяржаўная капэла імя Юрлова. Выканае яна „Кіеўскую літургію” Рамуальда Твардоўскага. Кампазітар гэты добра нам усім вядомы, па шчырасці, не ўяўляю сабе гэтага фестывалю без яго. Прафесар Твардоўскі з другога фестывалю з’яўляецца старшынёю журы, а сёлета адзначае свой 80-гадовы юбілей. — Як Вам удалося пераканаць такую асобу да ідэі фестывалю? — Гэта не мая заслуга якраз. Айцец Юры Шурбак, які працаваў у журы першага фестывалю, сказаў, што паспрабуе прывезці ў Гайнаўку свайго сябра і суседа, прафесара Твардоўскага. Гэта незвычайны чалавек, выхаваны ў Вільні ў пашане да музыкі і людзей. Яшчэ ў Вільні іграў на аргане, на якім іграў таксама Станіслаў Манюшка. Пры нагодзе фестывалю мы даведаліся, што Манюшка ствараў царкоўную музыку. Такі лёс чакаў і прафесара Твардоўскага, які прыехаў у Гайнаўку ды застаўся з намі да сёння. Будзе ўзначальваць журы фестывалю ў час яго сёлетняга, XXIX выпуску. (Запрашаю на XXIX фестываль! З Мікалаем Бушко, дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2010” размаўляе Ілона Карпюк, фрагмэнт)