- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гімн на прыведзеныя вышэй словы Аляксандра Архангельскага, які ўпершыню пачуў я амаль сорак гадоў таму з вінідыска балгарскага „Балкантону”, заняў у маім рэлігійным топ-парадзе такое ж месца, як у свецкім evergreen „Очи чёрные”. Цяпер ізноў пачуў я шэдэўр Архангельскага ў велічным выкананні хору Варшаўскага ўніверсітэта ў канцэртнай зале Беластоцкай філармоніі ў рамках ХХІХ Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”. І плачуся деяній моихъ, магчымых пры крананні рэлійных спраў, далікатных, дзе, блудный азъ, магу дапусціць нейкія неапраўдальныя лукавыя меркаванні. Такі вось, блудный азъ, палез я на грэшнае дрэва пазнання, у біблейскі тэкст, каб пабачыць там, як калісь адбываліся рэлігійныя спевы. 32-гі псалом (паводле візантыйскай нумерацыі; 33-ці паводле лацінскай) заклікае ўсхваляць Усявышняга гімнапеннямі з акампанементам струнных інструментаў. Іншыя абзацы Бібліі згадваюць пра арфы, тамбурыны, трубы, цымбалы... Аднойчы ад такой музычнай какафоніі варожае войска панічна разбеглася (2 Пар., 20:22). З ходам часу рэлігійныя чыны сталі фільтраваць сакральную музыку — мабыць, каб яе людзі надта не палохаліся — паслядоўна забараняючы ўжыванне інструментаў і... (А. Вярбіцкі, Беластоцкі фестываль, фрагмэнт)