- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечная памяць Янку Крупу! 12 студзеня 2010 года, на 73-м годзе жыцця, адышоў у вечнасць Янка Крупа. Ягонае жыццё выпала на пераломны нашаму грамадству гістарычны перыяд. У паўналецце Янка Крупа ўвайшоў у 1956 годзе, які ў нашай геапалітычнай частцы свету стаў годам гэтак названай адлігі. А для беларусаў Беласточчыны быў гэта год, калі яны ўпершыню маглі афіцыйна загаварыць на сваёй мове. І была гэта такая нечаканасць, ад якой шмат каму язык засох у горле; не на іх наша ўвага... Пасляваенныя гады прынеслі таксама ўздым небывалай дагэтуль міграцыйнай хвалі, новыя магчымасці. Наша моладзь таго часу стаяла адной нагой яшчэ на беларускамоўнай вёсцы, але другой нагой ужо ў польскамоўным горадзе. І быў гэта час, калі абсела навеяная вайной хваля зла, калі наша маладое пакаленне магло ставіць перад сабой нескладаныя тады жыццёвыя мэты і рэалізаваць іх. Свет адкрыўся перад мясцовым адвечна мужыцкім насельніцтвам і яго душы напоўніліся такой радасцю, якая не старэе. У такім грамадскім клімаце рос і сталеў Янка Крупа і ў такое ж рэчышча ўклаўся Ягоны жыццёвы лёс. Вучыцца Ён у родных Рудутах, у Орлі, у Бельску-Падляшскім. Прыцягвае Яго і набрынелы беларускамоўнай моладдзю Беласток, у якім адкрываюцца далейшыя магчымасці ставіць жыццёвыя задачы і здзяйсняць іх. У Беластоку ўзнікае беларускі эстрадны калектыў „Лявоніха”, у якім Янка Крупа становіцца адной з найярчэйшых яго зорак. У калектыве змяняліся танцоркі, вакалісты, акампаніятары, не змянялася (...)