- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што такое восень? Гэта дажынкі. Прынамсі такая рэчаіснасць сённяшняй Беларусі. Дажынкі тут святкавалі яшчэ пры акупацыйнай германскай уладзе падчас Другой сусветнай вайны. Тады немцам патрэбны быў хлеб для іх войска. Дзе як не тут, у працавітага беларускага народа можна было яго ўзяць. Але ж нешта трэба было даць узамен. Вырашылі даць відовішча. І арганізавалі яго цэнтралізавана ды пампезна ў выглядзе сялянскага свята „Дажынкі”. Беларусы вырошчвалі хлеб, немцы яго забіралі і дазвалялі сялянам шчыра радавацца з таго факта. Сяляне радаваліся, бо нічога іншага ім не заставалася. Немцы цешыліся таксама, толькі не так публічна, бо дажынкі гэта было свята акупаванай Беларусі, а не Трэцяга Рэйха. Рымляне некалі кіравалі імперыяй даючы сваім грамадзянам хлеб і відовішчы. Немцы проста мянялі хлеб на відовішчы і таксама кіравалі як умелі. Да пары да часу. А пасля прапалі і немцы, і дажынкі. Як гаворыцца, нішто не вечна.