be
pdf

Ніва 23 (2404)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Польшчы, паводле афіцыйных даных, зафіксавана больш за 3 мільёны беспрацоўных. Такая колькасць людзей знаходзіцца на спісках шукаючых працу. Калі аднак бліжэй прыглянуцца гэтай праблеме, тады нават прыблізна немагчыма акрэсліць колькі з гэтай трохмільённай арміі людзей шукае працу ў сапраўднасці. Калі меркаваць толькі па сродках масавай інфармацыі, можна прыйсці да вываду, што ў Польшчы многія людзі чакаюць якую-небудзь працу. Але нічога падобнага не бывае. Можам аб гэтым пераканацца, напрыклад, падчас малога рамонту, калі шмат простых прац ахвотна хацелася б даць чалавеку, які распараджаецца свабодным часам і, як найчасцей сам заяўляе, не мае ніякіх сродкаў для жыцця. У Беластоку вельмі лёгка знайсці выканаўцаў для кожнай хатняй інвестыцыі. Дастаткова пазваніць пад адзін з дзесяткаў нумароў, якія штодзённа друкуюцца ў прэсе, каб заўтра з’явіўся спецыяліст да кожнай паслугі. Прыязджаюць пад гальштукамі, добрымі самаходамі, з сотавымі тэлефонамі ў руках, гатовыя ставіць пячаткі на рахунках, нават паводзяць сябе быццам прадпрымальнікі з вялікімі сямейнымі традыцыямі. (Я. Мірановіч, Беспрацоўны дасць працу, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-06-09
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org