- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У днях 25-27 мая адбылася ў Беластоку арганізаваная Цэнтрам грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь канферэнцыя „Ад таталітарнай да дэмакратычнай дзяржавы — характар дзяржаўных і эканамічных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь”. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый і апазіцыйных партый з Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі рэфарматарскіх партый сённяшняй урадавай кааліцыі ў Польшчы, якія больш за дзесяць гадоў таму знаходзіліся ў падобных абставінах, як сённяшнія беларускія апазіцыянеры. Сам лозунг канферэнцыі даволі агульны, але не цяжка здагадацца, што яе лейтматывам былі роздумы над далейшым ходам палітычных і эканамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Сёння абставіны ў Беларусі выглядаюць даволі трывожна. Аляксандр Лукашэнка, некрытычны гадаванец камсамольскага масквацэнтрызму, прыбраўшы ў свае рукі ўсе рычагі ўлады ў дзяржаве, уявіў сабе, што гэтага дастаткова, каб падуць супраць ветру сучасных еўрапейскіх палітычных і эканамічных працэсаў. (А. Вярбіцкі, Ад таталітарызму да дэмакратыі, фрагмэнт)