be
pdf

Ніва 28 (2409)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Паглядзеўшы пару дзесяткаў трансляцый футбольных матчаў з чэмпіянату свету ў Карэі і Японіі, прачытаўшы сотні каментараў у газетах, прыйшоў я да вываду, што гэтая галіна спорту дасканала заступае народам патрэбу змагання з прымяненнем мілітарных сродкаў. Радасць ад перамогі, якую бачылася на вуліцах турэцкіх ці бразільскіх гарадоў можна толькі параўнаць з рэакцыямі, якія дэманстраваліся грамадствамі Савецкага Саюза ці Паўночнай Амерыкі пасля капітуляцыі Нямеччыны ў 1945 годзе. Паражэнне расійскай каманды з Японіяй выклікала ў маскоўскіх патрыётаў такую патрэбу рэваншу, што гатовыя былі яны знішчыць усё японскае ў гэтым горадзе, а нават і расійскае, калі надта напамінала замежнае паходжанне. Палякі адправілі ў адстаўку свайго футбольнага генерала Ежы Энгеля, не дазваляючы яму нават патлумачыць прычыну пройгрышу свае каманды. Плач на вуліцах Парыжа найлепш адлюстроўваў настроі французаў пасля таго, калі іх салдаты вымушаны былі вяртацца дадому пасля паражэння на стадыёнах Азіі. Можна сабе ўявіць што адбывалася ў Іспаніі, калі на вачах усяго свету іх каманда двойчы загнала мяч у карэйскія вароты, а тым часам арбітр вырашыў, што пераможцамі сталі карэйцы, якім раз удалося прымусіць да капітуляцыі іспанскага варатара. (Я. Мірановіч, Чэмпіянат свету па футболе і Беларусь, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-07-14
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org