- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве падтрымлівае раней выпрацаваныя традыцыі і выходзіць з новымі прапановамі. Школьныя мерапрыемствы ладзяцца ў коле вучняў, настаўнікаў, бацькоў і сямейнікаў дзетак, а ў час летніх мерапрыемстваў, арганізаваных на паветры, школа адкрытая таксама на астатніх жыхароў. Гэтая адукацыйная ўстанова з’яўляецца культурным цэнтрам для Арэшкава і суседніх вёсак. Вядзе яна дзейнасць з улікам мясцовай традыцыі і беларускай культуры. Арганізаванне Куцці перад Раством Хрыстовым, святкаваным паводле старога стылю, стала ўжо ў арэшкаўскай школе традыцыяй. У адзін з перадсвяточных дзён вучні выступаюць з мастацкай часткай і спяваюць калядкі, а пасля разам з сямейнікамі і настаўнікамі сядаюць за стол і падмацоўваюцца поснымі стравамі.