be
pdf

Ніва 30 (2306)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Здавалася, што там, дзе былі беларускія вёскі, праз пару гадоў астануцца толькі кусты і рэшткі комінаў. Яшчэ нядаўна той, хто навучыўся чытаць і пісаць, уцякаў у горад быццам бы яго мясцовасць мела заліць Семяноўскае вадасховішча. На вёсках аставаліся амаль выключна пенсіянеры, п’яніцы і жыццёвыя няўдачнікі. Не прыпынілі псіхозу ўцёкаў у горад нават спрыяльныя эканамічныя ўмовы для сельскай гаспадаркі, якія з’явіліся ў сямідзесятыя гады. Эканамічны заняпад сельскай гаспадаркі ў дзевяностыя гады толькі ў нязначнай ступені закрануў беларускую вёску, таму што яна ўжо як грамадска-гаспадарчая з’ява проста перастала існаваць. Пенсіянеры, на шчасце, даволі рэгулярна атрымліваюць свае месячныя платы, і хаця яны адносна мізэрныя, аднак у існуючых рэаліях дазваляюць іх атрымальнікам захаваць вышэйшы сацыяльны ўзровень за той, які мелі яны тады, калі былі гаспадарамі. Дзякуючы пенсіям на вёсцы людзі маюць нейкія грошы, якія дазваляюць на праіснаванне дробным гандлярам харчовымі прадуктамі. Даволі спакойна і годна адыходзіць у нябыт традыцыйная беларуская вёска з яе карэннымі жыхарамі. (Я. Мірановіч, Рэінкарнацыя вёскі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-07-23
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org